Беларуская Служба

На знак пратэсту адзін з ганаровых консулаў Беларусі ў Італіі падаў у адстаўку

27.02.2021 17:22
Яго рашэнне завязанае з вынікамі і падзеямі пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года, на якіх Аляксандр Лукашэнка, паводле ЦВК, набраў больш за 80% галасоў.
flaga Włoch i UE
flaga Włoch i UEpixabay.com

Антонія Саціле, ганаровы консул Беларусі ў Эміліі-Раманьі, падаў у адстаўку. Пра гэта паведамляе Tut.by са спасылкай на італьянскае выданне Gazzetta di Reggio.

Яго рашэнне завязанае з вынікамі і падзеямі пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года, на якіх Аляксандр Лукашэнка, паводле ЦВК, набраў больш за 80% галасоў. Па словах Саціле, яго падштурхнулі сысці ў адстаўку рэпрэсіі супраць беларускага народа, які мірнымі маршамі пратэставаў супраць фальсіфікацыі выбараў.

«Мой выбар – гэта выбар сумлення, таму што я цвёрда веру ў тыя каштоўнасці, якія прышчапілі мне бацькі і якія я перадаю сваім тром дзецям: гэта дэмакратыя, свабода, павага да правоў чалавека і гвалт. У Беларусі больш за 27 тысяч чалавек былі затрыманыя і падвергніся запалохванню, пераследу і катаванням», – кажа Антонія Саціле.

Ганаровы консул не з'яўляецца дзяржаўным служачым Рэспублікі Беларусь і не атрымлівае ад Беларусі грашовай узнагароды за выкананне сваіх функцый. МЗС можа даручыць ганароваму консулу выкананне асобных консульскіх функцый. З годна з Консульскім статутам Беларусі, ганаровымі консуламі Беларусі могуць быць і замежныя грамадзяне.

эж