Беларуская Служба

Сілавікі не спыняюць ціск на праваабаронцаў

05.03.2021 13:24
Праваабарончы цэнтр “Вясна” стаў ахвярай крымінальнага пераследу з боку аўтарытарнага  рэжыму А. Лукашэнкі за абарону парвоў беларусаў.
Ілюстрацыйны здымак http://spring96.org

Следчы камітэт Беларусі ўзбудзіў крымінальную справу па факце дзейнасці Праваабарончага цэнтру “Вясна”.  

Крымінальная справа ўзбуджаная па арт. 342 КК (арганізацыя і актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). У рамках справы сілавікі правялі вобшукі ў офісах рэгіянальных аддзяленняў і ў кватэрах сябраў арганізацыі, выклікаюць на допыты сябраў Рады ПЦ "Вясна". Адзін з іх  - Дзмітрый Салаўёў з’яўляецца падазраваным і знаходзіцца пад падпіскай аб нявыезде. Напярэдадні гэтых падзей былі ўзятыя пад варту праваабаронцы і валанцёры ПЦ “Вясна” Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк, Леанід Судаленка і Таццяна Ласіца.

Следства абвінавачвае ПЦ “Вясна” у нібыта фінансаванні ды іншым матэрыяльным забеспячэнні незаконных масавых мерапрыемстваў. Па дзяржаўным тэлебачанні вядзецца прапагандысцкая інфармацыйная кампанія, у якой ПЦ “Вясна” абвінавачваюць у тэрарыстычнай дзейнасці.

У сувязі з гэтай справа, Праваабарончы цэнтр “Вясна” заявіў, што арганізацыя з’яўляецца добраахвотным аб’яднаннем грамадзян, якія дзейнічаюць у адпаведнасці з Дэкларацыяй аб правах чалавека ААН, якая гарантуе кожнаму права індывідуальна альбо ў групе абараняць правы іншых. Дадзеная дзейнасць цалкам адпавядае Канстытуцыі Беларусі і павінна быць гарантаваная з боку дзяржавы.

Арганізацыя заявіла таксама, што ніколі не з’яўляўся арганізатарам якіх бы то не было гвалтоўных дзеянняў і заўсёды падтрымлівала мірную рэалізацыю грамадзянскіх і палітычных свабод. У бягучай сітуацыі вострага крызісу з правамі чалавека ПЦ “Вясна” вядзе дзейнасць па аказанні  дапамогі ахвярам палітычных рэпрэсій і масавых парушэнняў правоў чалавека.

Прадстаўнікі арганізацыі патрабуюць ад уладаў Беларусі спыніць крымінальны пераслед ПЦ “Вясна”, вызваліць з-пад варты затрыманых праваабаронцаў, спыніць арышты праваабаронцаў у Беларусі ды гарантаваць ажыццяўленне  любой законнай праваабарончай дзейнасці.

юл