Беларуская Служба

ЗБС просіць падтрымаць палітзняволеных студэнтаў

04.04.2021 16:11
Дзеля гэтага арганізацыя прапануе сёлета прызначыць стыпендыю імя Аркадзя Смоліча 2021 для палітзняволеных студэнтаў і студэнтак.
Здымак мае ілюстрацыйны характарhttps://t.me/dumkame

На першую народную прэмію для актыўнага студэнцтва Беларусі ў гэтым годзе намінаваныя палітзняволеныя студэнты і студэнткі. Менавіта гэтыя людзі заслугоўваюць яе найбольш, бо сядзяць за кратамі за сваю актыўную студэнцкую грамадзянскую пазіцыю.

Згуртаванне беларускіх студэнтаў заклікае беларусаў стаць фундатарам альбо падтрымаць данатам палітзняволенае студэнцтва! Усе сабраныя сродкі будуць раўнамерна размеркаваны і перададзеныя палітзняволеным адразу пасля вызвалення.

Стыпендыя імя Аркадзя Смоліча была заснавана ў 2015 годзе з мэтай маральнай і матэрыяльнай падтрымкі актыўнага беларускага студэнцтва.

юл