Беларуская Служба

Пенсіянера з Мастоўскага раёну за БЧБ-сцяг аштрафавалі на суму большую, чым яго пенсія

05.04.2021 21:38
25 сакавіка да 77 гадовага Карповіча ў мястэчку Луна прыйшлі міліцыянеры і склалі пратакол за вывешаны на доме бел-чырвона-белы сцяг.
Нацыянальны беларускі сцяг Альберт Ежы Вяжбіцкі/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

У Мастах адбыўся суд над пенсіянерам з Луна Лявонам Карповічам. Яго асудзілі на 30 базавых велічынь за вывешаны на доме 25 сакавіка БЧБ-сцяг.

25 сакавіка да 77-гадовага Карповіча ў мястэчку Луна прыйшлі міліцыянеры і склалі пратакол за вывешаны на доме бел-чырвона-белы сцяг.

У яго правялі агляд дому і канфіскавалі камп'ютар, тэлефоны.

5 красавіка ў судзе спадар Карповіч тлумачыў, што сцяг ні ў чым не вінаваты, што ў 1991 годзе пад ім аб’явілі незалежнасць, у 1994 годзе першы прэзідэнт Беларусі прымаў прысягу пад гэтым сцягам, але на рашэнне суда гэта не паўплывала.

Суд аштрафаваў Карповіча на 30 базавых велічынь за правядзенне адзіночнага пікету.
Гэта больш чым 900 рублёў, а пенсія спадара Карповіча складае трохі больш за 600 рублёў.
«Нічога. Я лічу, што не ў гэтым сэнс, не ў грашах. Сэнс у тым – як гэта так можна...».

Алесь Завіноўскі, Гродна

здымак мае ілюстрацыйны характар