Пра гэта яна сказала ў інтэрв’ю нямецкай газэце Süddeutsche Zeitung, аб чым паведамляе Свабода.
«Мы хочам стварыць незалежную, квітнеючую краіну. Але як? Мы жывем паміж дзвюма небяспекамі: Лукашэнкам і Расеяй, – сказала Алексіевіч у інтэрв’ю. – Ведаеце, што кажуць людзі, калі я ў іх пытаюся, як ім жывецца ў Беларусі? «Святлана, мы жывем пад акупацыяй«».
«Я была ўражаная тым, як хутка зноў запрацавала сталінская машына, – кажа Алексіевіч. – Ніхто нічога не забыўся. Паўсюль з’явіліся стукачы, мясцовыя падраздзяленні КДБ працуюць поўнай хадой. Лекар даносіць на свайго кіраўніка, яго звальняюць, а даносчык атрымлівае ягоную пасаду.Тэрор 1937 году ў чыстым выглядзе».
Беларуская нобэлеўская лаўрэатка знаходзіцца ў Нямеччыне з верасня 2020 на запрашэнне Нямецкай службы акадэмічных абменаў.
нг