У Астраўцы асудзілі адразу 8 жыхароў Смаргоні. Прысуды самыя розныя: ад 20 да 30 базавых велічынь штрафу і да 15 сутак арышту.
Рамуальд Улан, якія ўжо адбывае «хімію» і Ілля Петуноў, якога выслалі ў Расію, завочна атрымалі па 2 сутак арышту.
Людміле Сульжыцкай прысуджана 10 сутак, Яўгену Новікаву – 12 сутак, Сяргею Траю – 15 сутак.
Штрафы атрымалі: Андрэй Маркаў – 20 базавых, Ніна Шыш і Наталля Путырская – па 30 базавых.
Судзілі ўсіх за тое, што выкрыкнулі ў Смаргонскім судзе «Жыве Беларусь!».
Пакаранні давалі ў залежнасці ад таго, хто і колькі разоў прыцягваўся да адказнасці раней.
Алесь ЗАВІНОЎСКІ