Мінская рэгіянальная мытня вывучае кнігу Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Еўропы». Яе адправілі на экспертызу. «Што там будуць правяраць, нам невядома», – піша выдавецтва «Янушкевіч». Адзначаецца, што максімальна экспертыза можа працягвацца да 6 мая.
Раман «Сабакі Еўропы» выйшаў у 2017 годзе. Ён складаецца з «шасці вялікіх гісторый, сплеценых у адзін мудрагелісты вузел, разблытаць які не дасць рады ніхто».
У 2018-м кніга атрымала другое месца Прэміі імя Гедройца.
вс