На беларуска-літоўскай мяжы з 12 красавіка да пунктаў пропуску Каменны Лог (Мядзінінкай), Катлоўка (Лаварышкес), Беняконі (Шальчынінкай) і Прывалка (Райгардас) дададуцца яшчэ 3, паведамілі ў Дзяржпамежкамітэце.
Перасячэнне беларуска-літоўскай мяжы адновіцца ў пунктах пропуску Відзы (Тверачу), Лоша (Шумкас) і Лынтупы (Папялякіс). Аднак у іх будуць дзейнічаць пэўныя абмежаванні.
Так, у пункце Лоша (Шумкас) дазволена перасячэнне мяжы асобамі незалежна ад іх грамадзянства, транспартнымі сродкамі, прызначанымі для перавозкі пасажыраў, тэхнічна дапушчальная агульная маса якіх не перавышае 3500 кг і колькасць месцаў для сядзення ў якіх, акрамя сядзення кіроўцы, не перавышае васьмі, а таксама для перасоўванне тавараў для асабістага карыстання. У пункце Відзы (Тверачус) перасекчы мяжу змогуць таксама і парожнія грузавікі.
Пункт Лынтупы (Папялякіс) адкрыты толькі для грузавікоў, якія перамяшчаюць буйнагабарытныя або цяжкія грузы, пры наяўнасці адпаведнага дазволу.
эж