Беларуская Служба

У беларускай эканоміцы нарастаюць крызісныя тэндэнцыі

11.04.2021 09:12
Да канца году могуць пачацца такія праблемы як дэвальвацыя, нявыплаты дэпазітаў з банкаў.
Pixabay License
Pixabay LicenseImage by Gerd Altmann from Pixabay

Продажы новых аўто ў Беларусі па выніках квартала знізіліся на 43,5%. Ніводнай машыны не прадалі ў Беларусі за першы квартал такія маркі, як «Шэўрале-Ніва», Mitsubishi, MINI, Maserati і Ford ". Крызісныя тэндэнцыі ў Беларусі ўзмацняюцца, да канца года сітуацыя будзе толькі пагаршацца, кажа эканаміст Алесь Аляхновіч.

- У жніўні ды на пачатку верасня мінулага году здавалася, што запасу трываласці беларускай эканомікі хопіць на паугода. Але расійскія крэдыты дапамаглі пратрымацца даўжэй. Калі цяпер рэжым Лукашэнкі не атрымае новых фінансавых крэдытаў з Расіі, у беларускай эканоміцы да канца году пачнуцца такія праблемы як дэвальвацыя, нявыплаты дэпазітаў з банкаў.

Міжнародныя фінансавыя ўстановы спыняюць супрацоўніцтва з беларускай дзяржавай. Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця пацвердзіў сваю пазіцыю аб замарожванні новых інвестыцый у дзяржаўныя праекты Беларусі

СМІ Германіі і Люксембурга абмяркоўваюць сітуацыю з мясцовымі інвестфондамі, якія купілі беларускія дзяржаблігацыі. Банкі Германіі не выключаюць, што могуць пазбавіцца ад беларускіх еўрабондаў па прыкладзе датчан.

юл