Беларуская Служба

У Маскве знік палітолаг А. Фядута

12.04.2021 16:44
Жонка палітычнага аналітыка Аляксандра Фядуты паведаміла, што другі дзень не мае з ім сувязі.
Аляксандр Фядутафота: Белсат/YouTube

Жонка палітычнага аналітыка Аляксандра Фядуты паведаміла belsat.eu, што другі дзень не мае з ім сувязі. Марына Шыбко мае намер сёння паляцець у Маскву дзе апошнім часам знаходзіўся яе муж.

Марына Шыбко, жонка палітычнага аналітыка Аляксандра Фядуты распавяла, што з мужам не мае сувязі ад нядзелі. Жанчына сёння збіраецца вылятаць у Маскву на ягоныя пошукі.

«Паўтары дні ён не выходзіць на сувязь. Я тэрмінова зараз збіраюся і еду ў Маскву», – распавяла «Белсату» Марына Шыбко.

Што Фядута рабіў у Маскве і з кім сустракаўся, невядома.

Аляксандр Фядута – вядомы беларускі палітолаг, аўтар на «Белсаце».

нг