Беларуская Служба

Харватыя аднаўляе выдачу турыстычных віз беларусам

14.04.2021 16:13
Пры знаходжанні ў Харватыі больш 10 дзён прыйдзецца прайсці тэст на антыцелы на дзясяты дзень знаходжання.
Chorwacja. Zdjęcie ilustracyjne
Chorwacja. Zdjęcie ilustracyjneolafpictures/pixabay/ CC0 Creative Commons

Візавыя цэнтры Харватыі ў Беларусі пачалі прымаць дакументы на турыстычныя візы для беларускіх грамадзян. Для атрымання візы трэба мець пацверджанне аплаты пражывання. Яно ж спатрэбіцца для ўезду, піша REFORM.by.

Акрамя таго, для ўезду трэба будзе мець ПЦР-тэст на COVID-19 (не старэйшы за 48 гадзін на момант перасячэння мяжы), альбо адмоўны выніку экспрэс-тэсту на антыцелы такой жа даўнасці.

Пры знаходжанні ў Харватыі больш 10 дзён прыйдзецца прайсці тэст на антыцелы на дзясяты дзень знаходжання.

Таксама можна падаць сертыфікат аб вакцынацыі на англійскай мове. Харватыя прызнае ў тым ліку вакцыны, якія прымяняюцца ў Беларусі. Пры гэтым з моманту атрымання другой дозы павінна прайсці не менш за 14 дзён.

Падыдзе і даведка па перанесеным захворванні з пацвярджэннем адмоўнага тэсту.

эж