Беларуская Служба

У Мінску прайшоў з'езд Беларускай асацыяцыі журналістаў

16.04.2021 17:54
Прафесійная арганізацыі журналістаў падкрэсліла, што ўмовы дзейнасці СМI ды агульная сітуацыя з забеспячэннем свабоды выказвання ў краіне апошнім часам значна пагоршыліся.
Здымак мае ілюстрацыйны характарbaj.by

За апошнія год у Беларусі адбылося значане абмежаванне свабоды працы журналістаў. БАЖ канстатуе, што ў краіне пашырыўся крымінальны і адміністрацыйны пераслед журналістаў, блогераў, супрацоўнікаў медыясферы. Запланаваныя змены ў заканадаўства, якое тычыцца СМІ, скіраваныя на далейшае абмежаванне свабоды выказвання; адсутнасць рэальнага абмеркавання гэтых зменаў з удзелам прадстаўнікоў журналісцкай, грамадзянскай і бізнес-супольнасці толькі падкрэслівае іх рэпрэсіўную сутнасць, зазначаюць эксперты БАЖ.

Манаполія дзяржавы на большасць электронных і друкаваных СМІ, а таксама на сістэму друку і распаўсюду прыводзіць да фактычнага перакрэслівання канстытуцыйных гарантый на роўнасць правоў прадпрыемстваў рознай формы ўласнасці і на свабоду выказвання. Фрылансеры ў Беларусі па-ранейшаму фактычна застаюцца па-за законам.

З'езд звяртае ўвагу на катастрафічнае падзенне якасці медыяў, якія фінансуюцца з бюджэту краіны і пры гэтым не прытрымліваюцца нават мінімальных стандартаў журналісцкай этыкі, адкрыта выкарыстоўваюць мову варожасці і абразы на адрас «апанентаў» улады. З іншага боку, З'езд звяртае ўвагу на відавочны рост расійскай прапаганды ў дзяржаўных медыях, што ставіць пад пагрозу інфармацыйную бяспеку Рэспублікі Беларусь.

У звязку з гэтым БАЖ патрабуе:

неадкладна вызваліць усіх журналістаў і медыяспецыялістаў, якія знаходзяцца за кратамі;

абмеркаваць змены ў заканадаўства ў галіне СМІ з удзелам беларускага грамадства, журналісцкай і бізнес-супольнасці, а таксама міжнародных экспертаў;

прызнаць на заканадаўчым узроўні права кожнага збіраць і распаўсюджваць інфармацыю ў айчынных і замежных масмедыя;

забяспечыць бесперашкодны доступ да інфармацыі журналістам;

стварыць роўныя эканамічныя ўмовы для масмедыя; адмовіцца ад дзяржманаполіі ў галінах стварэння і распаўсюду прадукцыі СМІ.

БАЖ/юл