Мінгарвыканкам адмовіў арганізатарам у правядзенні традыцыйнага «Чарнобыльскага шляху», які павінен быў адбыцца 26 красавіка – у гадавіну аварыі на ЧАЭС, паведамляюць naviny.by.
У адказе на заяўку арганізатараў Мінгарвыканкам паказаў некалькі прычын для адмовы: адсутнасць дамоваў з міліцыяй, хуткай дапамогай і камунальнымі службамі, абвяшчэнне час збору і маршруту шэсця да атрымання адказу, а таксама неспрыяльная эпідэміялагічная сітуацыя.
Заяўка на правядзенне «Чарнобыльскага шляху» была пададзеная 9 красавіка. У аргкамітэт увайшлі прадстаўнікі Партыі БНФ, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), Беларускай партыі «Зялёныя», штаба Ціханоўскі і руху «За Свабоду».
Заяўку на правядзенне акцыі падалі старшыня «Зялёных» Дзмітрый Кучук, кіраўнік Партыі БНФ Рыгор Кастусёў і прадстаўнік БСДП Людміла Воўкава.
ав