Беларуская Служба

Рэжым Лукашэнкі забараніў да ўвозу і рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі тавары вядомых брэндаў

23.04.2021 17:28
У дакуменце гаворыцца, што забарона будзе дзейнічаць на працягу паўгода.
Здымак мае ілюстрацыйны характарMirano23/pixabay.com/CC0 Public Domain

Рэжым Лукашэнкі забараніў да ўвозу і рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі тавары кампаній «LIQUI MOLY», «ŠKODA AUTO» і «BEIERSDORF». Пастанова абгрунтоўваецца нібыта «недружалюбнымі дзеяннямі ў дачыненні да беларускага народа».

У дакуменце гаворыцца, што забарона будзе дзейнічаць на працягу паўгода.

Раней згаданыя вядомыя брэнды адмовіліся спансіраваць чэмпіянат свету па хакеі, правядзенне якога планавалася ў Мінску і Латвіі, з-за парушэння рэжымам Лукашэнкі асноўных правоў грамадзян. Цяпер турнір пройдзе толькі ў Латвіі.

вс