Беларуская Служба

Федэрацыя прафсаюзаў пратэстуе супраць аднаўлення санкцыяў ЗША

01.05.2021 11:52
Удзельнікі мерапрыемства, звязанага з Федэрацыяй прафсаюзаў, сабраліся каля пасольства ЗША ў Менску і скандавалі «Санкцыям – не!».
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock.com

У Федэрацыі прафсаюзаў 1 мая заявілі, што выказваюць салідарную пазіцыю супраць аднаўлення санкцый ЗША ў дачыненні да беларускіх прадпрыемстваў. «Прафсаюзы заяўляюць аб недапушчальнасці такіх неправамерных рашэнняў, якія парушаюць працоўныя правы беларусаў і могуць пазбавіць людзей працоўных месцаў і заработнай платы».

Прафсаюзы заклікаюць кіраўніцтва ЗША «адмовіцца ад дэструктыўнай палітыкі, якая за многія гады даказала сваю безгрунтоўнасць, а таксама паважаць жыццёвыя інтарэсы і асноўныя правы беларусаў».

Удзельнікі мерапрыемства, звязанага з Федэрацыяй прафсаюзаў, сабраліся каля пасольства ЗША ў Менску і скандавалі «Санкцыям – не!».

Мітынг вельмі хутка скончыўся. Нікога з удзельнікаў масавага мерапрыемства не затрымалі. Надоечы дыпламатычнае прадстаўніцтва ЗША звяртала ўвагу на двайныя стандарты беларускіх уладаў, якія дазваляюць праўладныя акцыі, але пры гэтым перасякаецца найменшая актыўнасць людзей, незадаволеных дзеяннямі рэжыму.

Тэлеграм/нг

ЗША аднавілі санкцыі супраць 9 беларускіх прадпрыемстваў

19.04.2021 17:40
Санкцыі аднаўляюцца ад 3 чэрвеня 2021.

Палата прадстаўнікоў Кангрэса ЗША прыняла рэзалюцыю ў падтрымку народа Беларусі

21.04.2021 09:36
У рэзалюцыі пералічваюцца шматлікія прыклады рэпрэсій: арышты і турэмныя тэрміны журналістам, выгнанне Ціханоўскай з краіны, пагрозы пазбаўлення бацькоўскіх правоў, звальненні з працы і выключэнні з унівэрсітэтаў. 

Расійскія нафтавыя кампаніі могуць спыніць пастаўкі сыравіны на беларускія НПЗ

28.04.2021 07:09
Прычына – санкцыі ЗША, якія загадваюць спыніць усе адносіны з беларускімі нафтаперапрацоўчымі заводамі да 3 траўня.