Беларуская Служба

ЗША аднавілі санкцыі супраць 9 беларускіх прадпрыемстваў

19.04.2021 17:40
Санкцыі аднаўляюцца ад 3 чэрвеня 2021.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Gerd Altmann from Pixabay/CC0

Адпаведнае рашэнне апублікавала Міністэрства фінансаў ЗША.​ Злучаныя Штаты дабіваюцца вызвалення ўсіх палітвязняў.

 Санкцыі працягнуты ў дачыненні да прадпрыемстваў: «Белнафтахім», «Белнафтахім ЗША», «Нафтан», «Беларускі нафтавы гандлёвы дом», «Белшына», «Гродна Азот», «Гроднахімвалакно», ААТ «Лакафарба», ААТ «Полацк-Шкловалакно».

Аднаўленне санкцый будзе азначаць, што прадпрыемствам i грамадзянам ЗША будзе забаронена ўступаць у эканамічныя і фінансавыя дачыненні з гэтымі арганізацыямі, а ўся іх маёмасць і рахункі, якія знаходзяцца на тэрыторыі ЗША, будуць замарожаныя.

Да таго ж многія краіны і кампаніі адмаўляюцца працаваць з прадпрыемствамі, якія знаходзяцца пад санкцыямі ЗША.

яс/Свабода