У Беларусі за красавік затрымалі 304 чалавек па палітычных матывах, з іх 253 — у Мінску. Такія дадзеныя ў сваёй штомесячнай справаздачы прыводзіць праваабарончы цэнтр "Вясна", перадае "Еўрарадыё".
За дадзены перыяд, паводле звестак праваабаронцаў, было вынесена больш за 210 судовых пастаноў: у 131 выпадку накладзены адміністрацыйны арышт, у 68 — штраф. На працягу месяца судамі былі вынесеныя прысуды ў дачыненні да не менш за 98 чалавек па палітычна матываваных крымінальных справах.
Усяго за перыяд са жніўня 2020 года была ўзбуджаная больш за тры тысячы крымінальных спраў за парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў і акцый пратэсту.
эж