Беларуская Служба

Бюст Фэрдынанда Рушчыца з'явіцца ў роднай вёсцы мастака

02.05.2021 12:11
Аўтарам выкананага з бронзы бюста Фэрдынанда Рушчыца стаў вядомы беларускі скульптар Валярʼян Янушкевіч.
 .
Бюст Ф. Рушчыца побач з рэпрадукцыяй яго слыннага твору «Зямля»Крыніца: Польскі інстытут у Мінску

Жывапісца ўвекавечаць у вёсцы Багданава ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці, дзе знаходзіўся сямейнае маёнтак Рушчыцаў, у якім нарадзіўся, тварыў і памёр славуты мастак.

Часова выконваючы абавязкі амбасадара Польшчы ў Беларусі Марцін Вайцяхоўскі сказаў Польскаму радыё, што Фэрдынанд Рушчыц быў выбітным палякам, мастаком, барацьбітом за незалежнасць. Аднак Рушчыц таксама высока цэніцца ў сучаснай Беларусі і ўспрымаецца як неад'емная частка культурнай спадчыны краіны:

-На сваіх творах часта прадстаўляў мясцовыя пейзажы, касцёл. З гэтае прычыны ён цэніцца не толькі знаўцамі выяўленчага мастацтва, але і звычайнымі людзьмі.

Аўтарам выкананага з бронзы бюста Фэрдынанда Рушчыца стаў вядомы беларускі скульптар Валярʼян Янушкевіч.

iar/эж

Фэрдынанд Рушчыц – чарадзей лірычнага краявіду

27.04.2020 16:22
Агляд тыднёвіка НІВА Віталя Лубы.