Беларуская Служба

Прадстаўнікі медыясектара падпісваюць адкрыты зварот да ўладаў

08.05.2021 15:01
З ініцыятывай адкрытага звароту выступілі сябры Беларускай асацыяцыі журналістаў, дакумент адкрыты для падпісання ўсімі калегамі.
.
.Andrys/pixabay.com/CC0

Спыніць «паляванне на ведзьмаў»! Вядомыя прадстаўнікі беларускага медыясектара заклікаюць улады спыніць крымінальны пераслед журналістаў, вызваліць калег з-за кратаў, вярнуць недзяржаўныя медыя ў сістэмы друку і распаўсюду, аднавіць доступ да сайтаў і спыніць беспадстаўнае ўмяшальніцтва дзяржавы ў працу СМІ і журналістаў.

З ініцыятывай адкрытага звароту выступілі сябры Беларускай асацыяцыі журналістаў, дакумент адкрыты для падпісання ўсімі калегамі.

У звароце патрабуецца:
– спыніць крымінальны пераслед журналістаў, вызваліць з-за кратаў усіх прадстаўнікоў медыя і іншых грамадзян, якія пазбаўленыя волі за выкананне прафесійных абавязкаў ці за выказванне свайго меркавання;
– вярнуць недзяржаўныя грамадска-палітычныя медыя ў сістэмы друку і распаўсюду;
– аднавіць доступ да сайтаў незалежных медыя ў краіне;
– спыніць беспадстаўнае ўмяшальніцтва дзяржаўных органаў у дзейнасць СМІ і адміністрацыйны ціск на журналістаў і медыя.

ав