Беларуская Служба

У новай Беларусі павінна працаваць Камісія народнай памяці

10.05.2021 08:53
Місіяй КНП зʼяўляецца дакументаванне масавых парушэнняў правоў чалавека і злачынстваў супраць беларускага народа.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjne M.Moira/ Shutterstock

Па інфармацыі офіса Святланы Ціханоўскай, у новай Беларусі павінна з'явіцца Камісія народнай памяці (КНП) – дзяржаўная гісторыка-архіўная і даследчая ўстанова. Місіяй КНП зʼяўляецца дакументаванне масавых парушэнняў правоў чалавека і злачынстваў супраць беларускага народа з мэтай правядзення расследаванняў такіх злачынстваў і недапушчэння іх у будучыні.

Офіс Святланы Ціханоўскай публікуе праект канцэпцыі Камісіі народнай памяці, якая можа быць створана для выканання наступных функцый: збор і захоўванне дакументаў (у тым ліку сведчанняў і публікацый) аб масавых парушэннях правоў чалавека ў сучаснай Беларусі, акупантамі падчас Вялікай айчыннай вайны, а таксама дзяржаўнымі органамі ў складзе СССР; забеспячэнне захаванасці і доступу да дакументаў; апрацоўка і публікацыя дакументаў; ініцыяванне расследаванняў найбольш значных і масавых парушэнняў правоў чалавека і злачынстваў супраць беларускага народа, а таксама выяўленне асоб, якія маюць дачыненне да такіх злачынстваў; абарона персанальных дадзеных асоб, інфармацыя аб якіх утрымліваецца ў архіве КНП; садзейнічанне праваахоўным органам, грамадскім і навуковым арганізацыям у правядзенні расследаванняў парушэнняў правоў чалавека, супрацоўніцтва з Упаўнаважаным па правах чалавека і праваабарончымі арганізацыямі; ажыццяўленне навуковай, адукацыйнай і асветніцкай дзейнасці.
КНП ствараецца рашэннем Парламента Рэспублікі Беларусь і зʼяўляецца дзяржаўнай установай. Старшыня КНП прызначаецца і вызваляецца ад пасады рашэннем Парламента. КНП мае доступ да ўсіх дзяржаўных архіваў, у тым ліку архіваў спецслужбаў.

Святлана Ціханоўская: "Толькі праўда і няўхільнасць пакарання дазволяць нам зберагчы краіну ад такіх трагедый у будучыні. І Камісія народнай памяці – гэта інструмент, які неабходны, каб не дапусціць замятання слядоў гэтых злачынстваў, а прызнаць усе памылкі і больш ніколі іх не паўтарыць".

Тэлеграм-канал С. Ціханоўскай