Беларуская Служба

Улады распачалі атаку на TUT.BY

18.05.2021 14:15
Рэжым Лукашэнкі пачаў дзеянні, мэта якіх поўны параліч працы найбуйнейшай і найбольш папулярнай крыніцы інфармацыі ў Беларусі.
Domena portalu TUT.by jest zablokowana.
Domena portalu TUT.by jest zablokowana.Źródło: Twitter/TUT.BY @tutby

Сайт Tut.by адключаны. Да кіраўнікоў і ў офісы кампаніі прыйшлі з Дэпартамента Федэральнага Расследавання. Заведзеная крымінальная справа.

Сілавікі прыйшлі і ў цэнтральны і рэгіянальныя офісы кампаніі Tut.bу, а таксама ў афіляваныя з ёй Hoster.by і av.by. Вобшукі праводзяцца таксама ў кватэрах журналістаў.

Раніцай 18 траўня сілавікі да некалькіх рэдактараў Tut.bу дадому прыйшлі сілавікі і супрацпоўнікі ДФР. У тым ліку да галоўнай рэдактаркі Марыны Золатавай.

Камітэт Дзяржкантролю паведаміў, што ў адносінах да кіраўнікоў ААТ «Тут Бай медыя» пачата крымінальная справа паводле ч.2 арт.243 КК (ухіленне ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры). Нібыта з 2019 году, калі ААТ стала рэзідэнтам Парку высокіх тэхналогіяў была атрымана выручка, «не абумоўленая дзейнасцю, дазволенай для рэзідэнтаў ПВТ».

Галоўныя падазраваныя дырэктар ТАА «Тут Бай Медыя» Людміла Чэкіна і галоўны бухгалтар.

Сузаснавальнік Tut.bу Кірыл Валошын паведаміў, што дамен парталу заблакаваны. Карыстальнікі пошты на mail.tut.by таксама не могуць увайсці ў свае электронныя скрыні. Валошын паведаміў таксама пра затрыманне былой супрацоўніцы Tut.by Дар’і Данілавай, аўтаркі стартапу Rocket Data. Яе затрымалі на паркоўцы каля офісу.

Мінінфарм пацвердзіў, што абмежаваў доступ да інтэрнэт-рэсурсаў.

«Генеральная пракуратура ўстанавіла шматлікія факты парушэнняў закону аб СМІ ў частцы размяшчэння забароненай інфармацыі ў шэрагу публікацый на інтэрнэт-рэсурсе Tut.by. У дадзеных матэрыялах утрымліваецца інфармацыя ад імя незарэгістраванага фонду BYSOL. У адпаведнасці з арт.38 закону аб СМІ на інтэрнэт-рэсурсах забаронены распаўсюд інфармацыі ад імя арганізацый, якія не прайшлі ва ўстаноўленым парадку дзяржаўную рэгістрацыю».

ДФР прыйшоў і ў рэгіянальныя офісы Tut.bу. Апячатаны офіс у Берасці.

Сілавікі прыйшлі таксама і ў афіляваную з Tut.bу кампанію Hoster.by, якая знаходзіцца ў тым жа будынку. Таксама сілавікі прыйшлі дадому да кіраўніка Сяргея Павалішава.

Hoster.by – найбуйнейшы рэгістратар і тэхнічны адміністратар нацыянальных даменных зонаў.BY /.БЕЛ. А таксама адзіны ў краіне акрэдытаваны рэгістратар міжнародных дамэнаў.

Завяршыліся вобшукі ў рэдактараў сайту Ганны Рудэнкі і Вольгі Саўкіў, цяпер яны на волі. У іх канфіскавалі ўсю тэхніку (камп'ютары, тэлефоны, у тым ліку не працуючыя), а таксама банкаўскія карткі. Працягваюцца вобшукі ў Золатавай, Талкачовай, а таксама ў намесніка галоўнага рэдактара Максіма Гайко.

Офіс Святланы Ціханоўскай запатрабаваў неадкладнай рэакцыі Еўразвязу на падзеі вакол незалежнага парталу Tut.by.

БАЖ патрабуе спынення пераследу Tut.by
«Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 году ў Беларусі заблакаваныя дзясяткі грамадска-палітычных сайтаў і сайтаў медыя, шэраг друкаваных выданняў вымушаныя былі спыніць выхад. На раніцу 18 траўня за кратамі ў Беларусі знаходзяцца 16 журналістаў і медыяспецыялістаў, 11 з іх – у крымінальных справах».

Заява АБСЕ
Прадстаўніца АБСЕ ў пытаннях свабоды СМІ Тэрэза Рыбэйру асудзіла пераслед журналістаў у Беларусі. У яе заяве згадваецца затрыманне фотакарэспандэнткі Таццяны Капітонавай, якую арыштавалі на 10 сутак, журналісткі Tut.by Любові Каспяровіч, якой напярэдадні прысудзілі 15 сутак, – магілёўскіх журналістаў Аляксандра Буракова і Уладзіміра Лапцэвіча, кожны з якіх атрымаў па 20 сутак арышту.

Рыбэйру заклікала ўлады Беларусі «пераламаць негатыўную тэндэнцыю» і выконваць свае абавязкі ў межах АБСЭ.

яс/паводле Свабода