Беларуская Служба

У Бярозаўцы прайшла цырымонія пахавання 50-гадовага палітвязня Вітольда Ашуркі

26.05.2021 11:11
Яго смерць выклікае шмат каментароў і сумневаў.
Witold Aszurak
Witold AszurakFacebook

У Бярозаўцы Гродзенскай вобласці прайшла цырымонія пахавання 50-гадовага палітвязня Вітольда Ашуркі, які памёр у шклоўскай калоніі. Правесці Вітольда ў апошную дарогу прыбылі сотні людзей. 

Яго смерць выклікае шмат каментароў і сумневаў.

Афіцыйная версія прычыны смерці – спыненне сэрца. У Інтэрнэце з'явілася відэа МУС, на якім паказаныя нібыта апошнія хвіліны жыцця Вітольда ў шклоўскай калоніі. На ім мужчына стоячы спінай да камеры, раптам падае і бʼе галавой аб падлогу. Потым чалавек з забінтаванай галавой падае на падлогу, але выглядае гэта пастаноўкай, бо чалавек не падае інэртна, а спрабуе абмінуць лавачку і падае галавой пад лаўку.

Блізкім паведамілі, што памерлага выпадкова ўдарылі галавой у моргу. «Я думаю, гэта было, звычайнае забойства», – сказаў СМІ брат Вітольда Андрэй Ашурак.

Тым часам афіцыйна паведамляецца, што падчас агляду цела не было выяўлена слядоў крымінальнага характару смерці. У пасведчанні аб смерці паведамляецца, што смерць адбылася па невядомых прычынах.

У студзені Вітольд Ашурак быў асуджаны на пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за ўдзел у апазіцыйных акцыях пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў.
яс