Беларуская Служба

Беларусы часова заблакіравалі памежныя пераходы на трох граніцах

12.06.2021 15:08
Мітынгі з патрабаваннямі Еўрасаюзу паскорыць прыняцце санкцый супраць Лукашэнкі прайшлі ў Польшчы, Літве ды Украіне.
Здымак мае ілюстрацыйны характарhttps://t.me/latushka

Ужо тыдзень на памежных пераходах з Беларуссю пратэстуюць прадстаўнікі беларускай дыяспары за мяжой. Сотні людзей выйшлі на межы, каб блакіраваць дарогі з патрабаваннем ад беларускіх уладаў - вызваліць палітвязняў і адкрыць наземныя межы, ад Еўрасаюзу - паскорыць прыняцце санкцый супраць Лукашэнкі.

У суботу 12 чэрвеня адбыўся фінальны дзень пратэсту. Сабраныя зладзілі сімвалічную блакаду дарог, распавялі ўдзельнікі акцыі.

Апроч таго пратэстоўцы падпісалі паштоўкі палітычным зняволеным. Актывісты перадалі іх праз мяжу з адным з кіроўцаў, які ехаў з Польшчы ў Беларусь.

У Беларусі кіроўца адправіў лісты палітычным зняволеным, якіх стала ўжо 476 чалавек.

юл