Беларуская Служба

Колькасць палітвязняў павялічылася на пяць чалавек

29.06.2021 11:02
Па стане на 29 чэрвеня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 520 чалавек.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Ichigo121212/pixabay.com/CC0 Public Domain

Беларускія праваабаронцы прызналі чарговых пяцярых чалавек палітычнымі зняволенымі. Гэта Пётр Канстанцінаў, Арцём Федасенка, Яўген Рапін, Святлана Брацянкова, Аляксей Зікееў.

Праваабаронцы ацанілі пераслед вышэй названых асобаў, якія былі пазбаўленыя волі і абвінавачаныя па ч. 1 арт. 342 КК («Групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак»), як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў.

ав