Рэдакцыя газеты «Народная Воля» звярнулася да чытачоў, валанцёраў і спонсараў з просьбай аб дапамозе ў выратаванні выдання. Дапамагчы буйнейшай незалежнай газеце можна па-рознаму: падпісаўшыся на PDF-версію выдання альбо перавёўшы грошы на банкаўскі рахунак ці праз электронныя сістэмы.
Актуальна «Народная Воля» выходзіць толькі ў электроннай версіі, таму што беларускія і расійскія друкарні адмаўляюцца друкаваць газету, а «Белпошта» і «БелДрук» – яе распаўсюджваць. Праблемы папяровай версіі газеты пачаліся ў жніўні мінулага году.
вс