Беларуская Служба

Еўрасаюз можа рыхтаваць пяты пакет санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі

29.06.2021 16:18
Пра гэта са сваіх крыніц паведаўся беларускі незалежны культурны і грамадскі дзеяч Мікалай Халезін.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneAlexandros Michailidis / Shutterstock.com

Беларускі незалежны культурны і грамадскі дзеяч Мікалай Халезін у сваім Тэлеграм-канале напісаў, што Еўрасаюз рыхтуе пяты пакет санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі. Паводле Халезіна, новы пакет будзе прыняты на пачатку ліпеня.

Раней у Брусэлі дапускалі ўзмацненне санкцый у выпадку, калі сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі пагоршыцца.

вс