Беларуская Служба

Цана шэнгенскай візы для беларусаў не зменіцца

30.06.2021 09:12
ЕС: Брусель зробіць усё магчымае, каб ад дзеянняў рэжыму Лукашэнкі не быў ізаляваны беларускі народ.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock

Цана шэнгенскай візы для беларусаў не зменіцца, заявіла афіцыйная прадстаўніца замежнапалітычнай службы Еўрасаюза Набіла Масралі. Паводле яе слоў, Брусель зробіць усё магчымае, каб ад дзеянняў рэжыму Лукашэнкі не быў ізаляваны беларускі народ.

Яна сказала, што рашэнне аб прыпыненні пагаднення аб рэадмісіі не азначае аўтаматычнага прыпынення пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму паміж ЕС і Беларуссю.

вс