Мінула 100 дзён з таго часу, як Анжаліка Борыс была арыштавана беларускімі службамі. Старшыню Саюза палякаў у Беларусі спачатку ўтрымлівалі ў арышце ў Гродне, а потым у Мінску. У цяперашні час яна знаходзіцца ў турме ў Жодзіне пад Мінскам. Гродзенскі журналіст Ян Роман, які працуе на TVP Polonia, паведаміў Польскаму радыё, што з арышту паступае толькі мізэрная інфармацыя пра ўмовы ўтрымання Анжалікі Борыс:
- Умовы, у якіх утрымліваюць Анжаліку Борыс выглядаюць кепска. Перш за ўсё, гэта шмат людзей у камеры. Не вядома таксама, ці ёй перадаюць лякарствы.
Ян Раман падкрэсліў, што ўмовы ўтрымання Анджалікі Борыс, як і польскага актывіста і журналіста Анджэя Пачобута, пагоршыліся пасля таго, як яны адмовіліся з’ехаць з Беларусі ў Польшчу.
Абодвум лідарам польскай меншасці прад'яўлена абвінавачанне ў распальванні нацыянальнай варожасці ў сувязі з ушанаваннем памяці жаўнераў польскага незалежніцкага падполля. За гэта прадугледжана пазбаўленне волі тэрмінам да 12 гадоў.
аз