Пагоршыўся стан здароўя Анжалікі Борыс, якая знаходзіцца ў засценках рэжыму Лукашэнкі. Пра гэта паведаміла ў сацыяльных сетках дырэктар тэлеканалу «Белсат» Агнешка Рамашэўская-Гузы са спасылкай на свае крыніцы.
Паводле яе слоў, старшыня Саюзу палякаў Беларусі хацела б выехаць у Польшчу, але цяпер на гэта не згаджаецца рэжым.
Паводле Рамашэўскай, стан здароўя Борыс пагоршыўся, калі яе перавезлі ў следчы ізалятар Жодзіна. У дзяячкі польскай меншасці ўзнавіліся праблемы з жаночым здароўем і з'явіліся стаматалагічныя хваробы.
Актывістаў польскай нацменшасці ў Беларусі затрымалі ў сакавіку ў рамках гэтак званай «польскай справы». У маі тры актывісткі былі выпушчаныя і вывезеныя ў Польшчу. Анжаліка Борыс і Андрэй Пачобут адмовіліся пакідаць Беларусь.
вс