Беларуская Служба

Агенцтва Standard & Poor’s ацаніла рызыкі Беларусі ад эканамічных санкцый

01.07.2021 15:11
Рэйтынгавае агенцтва лічыць, што рост ВУП Беларусі ў 2021 годзе складзе 0,5%.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.manine99/Shutterstock

Standard & Poor’s (S & P) пацвердзіла доўгатэрміновыя і кароткатэрміновыя суверэнныя крэдытныя рэйтынгі Беларусі ў замежнай і нацыянальнай валюце на ўзроўні «В» з негатыўным прагнозам, паведамляе «Радыё Свабода».

«Санкцыі Еўразвязу, уведзеныя супраць Беларусі 24 чэрвеня, наўрад ці акажуць яшчэ немінучы ціск на стан плацежнага балансу краіны або здольнасць ураду абслугоўваць доўг», – гаворыцца ў прэс-рэлізе агенцтва.

Пры гэтым адзначаецца неакрэсленасць перспектываў беларускай эканомікі на фоне палітычнага крызісу, далейшага ўзмацнення жорсткасці санкцый і росту патрэбы ў дапамозе з боку Расіі.

Прагноз рэйтынгу пакінулі негатыўным, бо эксперты бачаць рызыку ўплыву санкцый і палітычнага крызісу на эканоміку, плацежны баланс і бюджэтныя паказнікі. Яны таксама прагназуюць пагрозу стабільнасці банкаўскай сістэмы, бо падтрымка Масквы можа аказацца менш надзейнай. Рэйтынг можа панізіцца, калі ўплыў санкцый акажацца больш істотным, а Расія не прадэманструе гатовасці падтрымаць Лукашэнку ў дастатковых аб’ёмах.

Ацэньваючы ўплыў санкцый на плацежны баланс Беларусі, агенцтва лічыць, што яны акажуць толькі ўмераны ціск. Сярод аргументаў згадваецца адсутнасць у санкцыйным пераліку шэрагу калійных пазіцый. У цэлым зніжэнне даходаў ад экспарту S & P ацаніла ў 500-700 млн долараў. Згадваецца, што пад санкцыі трапляюць толькі новыя кантракты, а сам ЕЗ не з'яўляецца асноўным спажыўцом беларускага калію.

Рэйтынгавае агенцтва лічыць, што рост ВУП Беларусі ў 2021 годзе складзе 0,5%. Аднак пры гэтым падкрэсліваецца высокая ступень няпэўнасці прагнозаў.

эж

Сусветны банк: У сувязі з пандэміяй беларуская эканоміка ў 2020 годзе скароціцца на 4%

10.04.2020 15:53
Сяреднетэрміновыя перспектывы эканамічна росту Беларусі застануцца слабымі нават з улікам аднаўлення глабальнага росту.

НАК заклікае інвестфонды запатрабаваць ад беларускага ўраду тэрміновае пагашэнне еўрабондаў і не крэдытаваць больш рэжыму

22.02.2021 15:32
"Грошы з продажу еўрабондаў пайшлі не на рэфінансаванне знешняга доўгу, як гэта было заяўлена ў праспекце эмісіі, а на рэпрэсіі супраць беларускага народу".