Беларуская Служба

Затрымалі навапалачаніна, які нібыта зламаў нос вайскоўцу

01.07.2021 17:13
Крымінальную справу завялі праз 11 месяцаў пасля жнівеньскіх падзей.
Ілюстрацыйны здымаккрыніца: БАЖ

Амаль праз 11 месяцаў пасля жнівеньскіх пратэстаў у дачыненні 35-гадовага жыхара Наваполацка завялі крымінальную справу за масавыя беспарадкі. Прэс-служба МУС паведамляе, што мужчына 10 жніўня вечарам

падчас масавых пратэстаў нібыта зламаў нос вайскоўцу ўнутраных войскаў. Прозвішча затрыманага навапалачаніна не паведамляецца. Вядома, што фігурант справы працуе электрагазазваршчыкам у Наваполацку. 

Святаслаў Бруйко, Віцебск


Прадпрымальнік атрымаў 25 сутак арышту за майку з афіцыйным гербам Рэчыцы

01.07.2021 13:57
Судзілі ж Дзяніса Шылянка за налепкі, якія ён нібыта распаўсюджваў у парку, а значыць "пікетаваў".