За апошнія дні палітычнымі зняволенымі прызнаныя Аляксандр Івулін, Данііл Калеснікаў, Максім Жараў, Ілля Толкач ды Руслан Волкаў.
Пры гэтым рэпрэсіі не спыняюцца. Суд асудзіў на 2 гады хіміі з накіраваннем у папраўчую ўстанову жыхарку Бараўлян Наталлю Красько за каментар «генеральны пракурор — злачынец». Суд палічыў гэта «распаўсюджаннем несапраўдных звестак».
Апроч таго суддзя прызначыў жанчыне штраф 9 тысяч рублёў у якасці маральнай шкоды. Генпракурор Швед хакў спагнаць з жыхаркі Бараўлян 10 000 рублёў.
Да актывіста Паўла Вінаградава, які жыве ў Беразіне, прыйшлі з аглядам. Пасля агляду Паўла затрымалі і даставілі ў мясцовы ІЧУ. Яго судзяць паводле арт. 24.23 КаАП (заклікі да несанкцыянаванага масавага мерапрыемства), нібыта за допіс у Facebook, размешчаны 8 мая.
Там, на думку міліцыі, быў заклік да выхаду на акцыю. У актывіста канфіскавалі тэхніку, налепку з Пагоняй, якая была на паштовай скрыні, і таблічку з нумарам дома ў БЧБ-колерах.
У тэрарызме вінавацяць зводнага брата былога палітвязня Арцёма Дубскага Іллю, якога вось ужо 3 месяцы трымаюць у магілёўскім СІЗА. Спачатку яго пасадзілі на «суткі» нібыта за ўдзел у мітынгу, хоць тады мітынгаў у Асіповічах не было. «Вярнуўся іншым чалавекам: замкнёны, нервовы, нават запалоханы. На руках сляды апёкаў. Казаў, што цыгарэты аб яго тушылі. Пачаў хавацца, але ў сакавіку па яго зноў прыйшлі», — расказвае ягоная сястра. Цяпер Іллю абвінавачваюць па 2 крымінальных артыкулах:
юл