У некаторых супрацоўнікаў рэдакцыі «Нашай Нівы» адбываюцца ператрусы. Яны не выходзяць на сувязь.
Сайт «Нашай Нівы» nn.by у гэты момант недасяжны. Немагчыма звязацца з некаторымі супрацоўнікамі рэдакцыі, у тым ліку галоўным рэдактарам Ягорам Марціновічам. «Мы дапускаем, што ў гэты момант ён можа быць затрыманы, паколькі чытачы паведамляюць, што ў будынку, дзе ён знаходзіўся, бачылі супрацоўнікаў ГУБАЗіКа» – паведамляецца тэлеграм-канале Tut.by.
Міністэрства інфармацыі паведаміла, што сайт выдання «Наша Ніва» (nn.by) заблакаваны на падставе паведамлення Генеральнай пракуратуры ў сувязі з размяшчэннем інфармацыі, якая забароненая законам. Пра які дакладна артыкул ідзе гаворка, невядома.
Міністэрства інфармацыі заблакавала таксама доступ да «люстэрка» сайту «Еўрарадыё». Асноўны сайт, як і яго «люстэрка», даступныя праз VPN.
нг