Сілавікі наведалі «Брестскую газету». Супрацоўніца рэдакцыі Людміла Селех напісала ў фэйсбуку: «Я не ў рэдакцыі, але мне ўжо званілі, сейчас пад’едуць. КДБ». У Брэсце затрыманая Аляксандра Гаўрусік. Каля 13:50 стала вядома, што Аляксандру змясцілі ў Ленінскае ІЧУ Брэста. Як мяркуецца, дзяўчына знаходзілася ў офісе выдання «Брестская газета», калі там пачаўся ператрус, з тых часоў яна не адказвала на званкі.
Сёння раніцай у Оршы затрыманы праваабаронца і рэдактар сайта orsha.eu Ігар Казмерчак. У яго адбыўся ператрус у 6.30 раніцы. Затым яго павезлі на допыт.
Супрацоўнікі КДБ прыйшлі з вобшукам у рэдакцыю баранавіцкага недзяржаўнага выдання Intex-Press.
У Бабруйску супрацоўнікі КДБ расшукваюць журналістку Алесю Лацінскую. Спачатку прыязджалі на працу ў рэдакцыю, потым тэлефанавалі і настойліва прасілі, каб яна адгукнулася і прыйшла ў мясцовае аддзяленне КДБ.
Падрабязную інфармацыю збірае ПЦ Вясна.
ав