Беларуская Служба

29 гадоў на восем чалавек – чарговыя прысуды па «карагоднай справе» у Брэсце

12.07.2021 17:12
Непаўналетнія Пацейчук Іван, Імховік Максім – па 3 гады выхаваўчай калоніі (іх узялі пад варту ў зале суда).
Падчас суда ў Брэсце Крыніца: t.me/viasna_brest

У Брэсце вынесеныя прысуды чацвёртай партыі абвінавачаных па «справе аб масавых беспарадках», перадае euroradio, са спасылкай на праваабаронцаў «Вясны».

Суддзя Шурын прызначыў васьмі падсудным на ўсіх 29 гадоў калоніі.

Герасімук Святаслаў – 4 гады і 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму;

Збаранскі Давід – 3 гады калоніі агульнага рэжыму;

Мельнічук Валерый – 4 гады і 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму;

Сірадзэ Марэк – 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму;

Тарасавец Андрэй – 3 гады калоніі агульнага рэжыму;

Трафімук Вячаслаў – 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Непаўналетнія Пацейчук Іван, Імховік Максім – па 3 гады выхаваўчай калоніі (іх узялі пад варту ў зале суда).

У асобную вытворчасць вынеслі справу Марка Антонава, Яўгена Пекача і Аляксандра Цімафеева – з прычыны іх хваробы. Алег Юраў, які да суда не быў узяты пад варту, абвешчаны ў вышук.

Брэсцкія суды па «карагоднай справе» – самыя шматлікія ў краіне. За падзеі верасня 2020 года, калі пратэстоўцы перакрылі праезную частку ў цэнтры горада, вадзілі карагоды і спявалі песні, судзяць некалькі дзясяткаў чалавек. Іх разагналі з выкарыстаннем вадамёта.

Агулам, станам на 12 ліпеня праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала вязнямі сумлення 545 чалавек.

эж


За перароблены гімн суд прысудзіў год «хатняй хіміі»

28.06.2021 13:49
26-гадовая Ганна перарабіла адзін куплет гімна, пачаўшы з фразы «Мы экстремисты – мирные люди..».

Апанента Лукашэнкі асудзілі на 14 год турмы

06.07.2021 08:54
У аўторак Вярхоўны суд агучыў прысуд палітвязню Віктару Бабарыку і іншым фігурантам «справы «Белгазпрамбанку».