Беларуская Служба

ЕЗ не выключае чарговых санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі

13.07.2021 08:03
«Выкарыстанне мігрантаў у якасці зброі і перакідванне іх праз межы недапушчальна».
Josep Borrell
Josep BorrellPAP/EPA/STEPHANIE LECOCQ

Кіраўнік дыпламатыі ЕЗ не выключыў далейшых санкцый супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. На гэты раз за еўрапейскія абмежавальныя захады будуць выкліканы распальваннем афіцыйным Мінскам міграцыйнага крызісу ў рэгіёне. Гэта была адна з тэмаў учорашняй сустрэчы кіраўнікоў МЗС 27 краінаў Еўразвязу.

Кіраўнік дыпламатыі ЕЗ Жазэп Барэль заклікаў афіцыйны Мінск спыніць парушэнне міжнародных абавязкаў:

-Мы прынялі на сённяшні дзень некалькі пакетаў санкцый і гатовыя накласці чарговы за такія паводзіны. Выкарыстанне мігрантаў у якасці зброі і перакідванне іх праз межы недапушчальна. А гэта цяпер адбываецца на мяжы з Літвой і Польшчай.

Вільня папярэджвае Еўрапейскі Звяз, што гэта элемент гібрыднай вайны, якую рэжым Лукашэнкі абвясціў Літве і ўсяму Еўрапейскаму Звязу. Сёлета з Беларусі ў Літву спрабавалі патрапіць каля тысячы шасцісот нелегальных мігрантаў. Гэта ў 20 разоў больш, чым летась.

iar/эж

Літва запатрабуе санкцый ЕС супраць Беларусі за спрыянне міграцыйнаму крызісу

12.07.2021 09:59
З-за наплыву нелегальных імігрантаў з Беларусі Літва некалькі дзён таму абвясціла надзвычайнае становішча і абвінаваціла Мінск у гібрыднай вайне.

Польшча будзе падтрымліваць Літву ў сувязі з прытокам нелегальных імігрантаў праз Беларусь

12.07.2021 12:35
Гэтае пытанне было было ўзнята на сустрэчы прэзідэнтаў Гітанаса Наўседы і Анджэя Дуды.

МУС Літвы: Плынь нелегалаў з Беларусі – гэта гібрыдная атака на Еўразвяз

12.07.2021 18:40
Са студзеня на тэрыторыю Літвы спрабавала трапіць больш за 1600 нелегальных мігрантаў, гэта ў 20 разоў больш, чым летась.