Беларуская Служба

Пасольства ЗША выступіла ў абарону зняволеных супрацоўнікаў Tut.by

14.07.2021 18:46
З персанальнай заявай выступіла і прызначаная паслом ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр. 
Сцяг ЗШАoohhsnapp/pixabay.com/CC0 Public Domain

Пасольства ЗША заклікала вызваліць генеральную дырэктарку ААТ «ТутБай Медиа» Людмілу Чэкіну, а таксама ўсіх журналістаў і палітычных зняволеных, якіх рэжым Лукашэнкаі жорстка і без неабходнасці разлучыў з сем’ямі і сябрамі.

«Людміла Чэкіна святкуе свой 48-ы дзень нараджэння за кратамі толькі таму, што Tut.by падаваў аб’ектыўныя навіны, заснаваныя на фактах», – гаворыцца ў заяве дыпляматычнай місіі, якую цытуе Радыё «Свабода».

З персанальнай заявай выступіла і прызначаная паслом ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр. Яна пракаментавала масавыя ператрусы і рэпрэсіі ў дачыненні да грамадскіх аб’яднанняў.

«Бязлітасная кампанія рэжыму Лукашэнкі па крыміналізацыі незалежных галасоў, праваабаронцаў і грамадзянскай супольнасці з’яўляецца адхіленнем у сучаснай Еўропе і прычынай міжнароднай ізаляцыі Беларусі», – адзначыла яна.

вс