Святлана Ціханоўская заклікае падтрымаць акцыю і просіць раздрукаваць публічны ліст беларускіх жанчын- палітвязняў, які даступны праз ТК Ціханоўскай, і пакласці гэты ліст у паштовую скрыню суседа разам з кветкай. «Хай у кожным доме ўспомняць пра гэтых беларусак», – заклікае Святлана Ціханоўская.
«Жанчыны за ўвесь гэты год не раз дарылі людзям пачуццё яднання: калі мы з Марыяй і Веранікай аб'ядналі штабы, падчас акцый і маршаў у белым, калі гучна жанчыны выказвалі сваю пазіцыю ў спорце, культуры, калі прыдумлялі і арганізоўвалі праекты для грамадзянскай супольнасці», - напісала Святлана Ціханоўская .
яс