Беларуская Служба

Хто і якім правам разбіваў прыватныя аўтамабілі беларусаў?

19.07.2021 10:32
Ініцыятыва былых сілавікоў ByPol падрыхтавала чарговае расследаванне пра злачынствы сілавікоў пасля выбараў пад назвай «Антыгероі ў пагонах».
    ByPol
Алег Талерчык прадстаўнік ініцыятывы ByPolscreen https://www.youtube.com/watch?v=kGG1LcWb3GI

 У ім называюцца прозвішчы супрацоўнікаў ДАІ, якія ў жніўні 2020 году разбівалі прыватныя аўтамабілі беларусаў, правакавалі аварыйныя сітуацыі, беспадстаўна затрымлівалі і білі кіроўцаў, на якіх потым заводзіліся адміністрацыйныя справы.

Былы старшы пракурор Генеральнай пракуратуры Алег Талерчык і прадстаўнік ініцыятывы ByPol на відэа расказаў пра некалькі сітуацый.

- 12 жніўня 2020 года ў інтэрнэт папала відэа, на якім зафіксавана на праспекце Дзяржынскага ў Мінску як супрацоўнікамі ГАІ быў затрыманы аўтамабіль Nissan з рэгістрацыйным знакам 9574 ТА7. І як вы думаеце, колькі спатрэбілася супрацоўнікаў для затрымання дадзенага транспартнага сродка? Вы не паверыце – больш за дзесяць. А што паслужыла асновай для яго затрымання? Выкананне злачыннага прыказу кіраўніцтва: выбарачна разбіваць аўтамабілі грамадзян.

Алег Талерчык заклікае далучыцца да распаўсюду вынікаў расследавання ініцыятывы ByPol.

яс