Беларуская Служба

У Латвіі патлумачылі, чаму на латвійска-беларускай мяжы няма праблем з мігрантамі

19.07.2021 16:19
«Гэта можна растлумачыць тым, што мяжа Літвы з Беларуссю даўжэй (502 км), чым у Латвіі: у нас усяго 172 км».
Granica litewsko-białoruska
Granica litewsko-białoruskaMinisterstwo Spraw Wewnętrznych Republiki Litewskiej

Колькасць затрыманых на мяжы Літвы і Беларусі мігрантаў сёлета перавысіла дзве тысячы чалавек. У той жа час на латвійска-беларускай мяжы былі затрыманыя толькі тры чалавекі. Намеснік начальніка Дзяржаўнай памежнай аховы Гаўтыі Іварс Рускуліс патлумачыў, што гэта звязана з геаграфічным размяшчэннем межаў, піша Zerkalo.io са спасылкай на DELFI.

«Гэта можна растлумачыць тым, што мяжа Літвы з Беларуссю даўжэй (502 км), чым у Латвіі: у нас усяго 172 км», – лічыць Рускуліс. Акрамя таго, Літва для мігрантаў, якія перасякаюць Беларусь, з'яўляецца прамым заходнім кірункам, гэтыя людзі не стануць шукаць абыходныя шляхі, адзначыў намеснік начальніка памежнай аховы.

Літоўскія памежнікі скардзяцца, што іх беларускія калегі адмаўляюцца супрацоўнічаць і не ідуць на кантакт. У латвійскіх памежнікаў такой праблемы няма. Рускуліс паведаміў, што ў Латвіі было тры выпадкі спробы нелегальна перасекчы мяжу Беларусі і Латвіі, ва ўсіх трох выпадках беларускія памежнікі ішлі на кантакт з латвійскімі калегамі.

Нагадаем, сёлета на мяжы Літвы і Беларусі рэзка вырас паток нелегальнай міграцыі. Усяго з пачатку года былі затрыманыя 2064 мігранты- гэта ў 25 разоў больш, чым за ўвесь 2020 год.

Польскія памежнікі таксама адзначаюць рост нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі. На мінулым тыдні была затрыманая група з 46 нелегалаў, усе яны былі грамадзянамі Афганістана.

эж

ЕС асуджае Беларусь за міграцыйны крызіс на мяжы з Літвой

06.07.2021 09:01
Шарль Мішэль: Беларускія ўлады выкарыстоўваюць нелегальную міграцыю, каб паспрабаваць аказаць ціск на Еўрасаюз.

За суткі ў Літве затрыманы 131 нелегальны мігрант, у Польшчы – 40 нелегалаў

06.07.2021 14:05
Праблемы з нелегаламі на мяжы ЕС, перш за ўсё Літвы, пачаліся пасля таго, як Лукашэнка заявіў, што перастане затрымліваць мігрантаў на мяжы з еўраспольнасцю.

МУС Літвы: Плынь нелегалаў з Беларусі – гэта гібрыдная атака на Еўразвяз

12.07.2021 18:40
Са студзеня на тэрыторыю Літвы спрабавала трапіць больш за 1600 нелегальных мігрантаў, гэта ў 20 разоў больш, чым летась.

Польскі міністр замежных справаў пра арганізаваны Мінскам міграцыйны крызіс: «Атака на цэласнасць межаў ЕС»

13.07.2021 16:34
У інтэрв’ю ён закрануў таксама пытанне гібрыднай вайны, якую распальвае Расія і на якую патрэбны жорсткі адказ еўрапейскай супольнасці.