Беларуская Служба

У Брэсце арыштавалі 6 абвінавачаных, «каб не ўцяклі за мяжу»

19.07.2021 19:33
Не затрымалі толькі непаўналетняга Шатохіна.
.
.Związek Polaków na Białorusi/Facebook

У Брэсце арыштавалі 6 абвінавачаных, "каб не ўцяклі за мяжу". Усе яны абвінавачваюцца ва ўдзеле ў "масавых беспарадках". Як паведамляе Радыё Свабода, па справе праходзіць больш за дзясятак чалавек. Частка з іх (Мікіта Ганчароў, Вадзім Жылінскі, Арцём Клімчук, Дзмітрый Князеў, Дзмітрый Панько, Глеб Раманаў і непаўналетні Максім Шатохін) заставаліся на волі. Аднак 19 ліпеня пракурор заявіў хадайніцтва аб іх змяшчэнні пад варту. Нібыта, у ГУБАЗіК ёсць інфармацыя, што абвінавачаныя "ўступілі ў змову" з мэтай збегчы за мяжу. Суддзя Святаслаў Каліна хадайніцтва задаволіў. Не затрымалі толькі непаўналетняга Шатохіна.

За кратамі ўжо некалькі месяцаў знаходзяцца іншыя фігуранты справы — Раман Гваздзелка, Дзяніс Жук, Юрый Кузьміч, Антон Сотнікаў, Аляксандр Цялешман, Дзмітрый Тур.

эж

11 палітвязняў атрымалі вялікія тэрміны за ўдзел у ТГ-чатах

19.07.2021 14:05
Юрый Бялько атрымаў аж 9 гадоў узмоцненага рэжыму.

Ягор Марціновіч перадаў пасланне на волю

19.07.2021 15:39
Паводле праваабаронцаў, зараз за кратамі знаходзяцца 33 журналісты і супрацоўнікі СМІ.