«Гэта не дапамога, гэта шантаж. Ад тэрарыстычнага рэжыму на іншае і не разлічваем. Адказ просты – калі Мінск не спыніцца і працягне дастаўляць мігрантаў, Літва прапануе новыя санкцыі», – перадае словы міністра яго прэс-сакратар Вітаўце Шмайжыце.
У Літве дзейнічаюць злачынныя групоўкі, якія і займаюцца перапраўкай нелегальных мігрантаў. Беларусь гатова аказаць дапамогу ў барацьбе з імі, але «не бясплатна«. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю тэлеканалу Sky News Arabia.
У цэлым на мяжы з Беларуссю ў гэтым годзе літоўскія службовыя асобы затрымалі больш за 2000 мігрантаў – у 26 разоў больш, чым у мінулым. Большасць з іх – з краін Блізкага Усходу і Афрыкі. Літоўскія службовыя асобы падазраюць, што патокі мігрантаў зʼяўляюцца арганізаванай беларускім рэжымам акцыяй супраць Літвы. Напружанне паміж Мінскам і Вільняй вырасла ў мінулым годзе пасля прэзідэнцкіх выбараў, перадае Дэлфі.
ав