Вынеслі прысуды адзінаццаці палітвязням, якія былі ўдзельнікамі нібыта «радыкальных» Telegram-чатаў. Тэрміны ўражваюць
Гаворка ідзе пра чаты «ОГСБ» (Отряд гражданской самообороны), «Подработка Минск», «100», «101». Таксама ім інкрымінавалі намер пашкодзіць «Табакеркі».
Суддзя Дзмітрый Астапенка пакараў людзей наступным тэрмінамі:
Арцём Касакоўскі, Дзмітрый Ластоўскі, Дзмітрый Жэбуртовіч – па 5 гадоў узмоцненага рэжыму. Павел Нядбайла, Расціслаў Стэфановіч, Яўген Прапольскі, Аляксандр Рэзнік, Сяргея Плоніс, Арцём Міцук, Аляксандр Юрчык – па 8 гадоў узмоцненага рэжыму. Юрый Бялько – 9 гадоў узмоцненага рэжыму.
Палітвязні заяўлялі пра катаванні падчас затрымання і пра прымус да «чыстасардэчных» прызнанняў.
Станам на 19 ліпеня праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала вязнямі сумлення 561 чалавека.
эж