Беларуская Служба

На волю выйшлі журналісты Студзінская і Груздзіловіч

26.07.2021 10:24
 Алег Груздзіловіч на волі, але застаецца падазраваным па крымінальнай справе, даў падпіску аб яўцы.
Алег Груздзіловіч Крыніца: Радыё Свабода

На волю выйшла журналістка Іна Студзінская, паведамляе Радыё Свабода. Яна знаходзілася за кратамі з 16 ліпеня, была прызнана палітзняволенай. Разам з ёй прызналі палітвязнямі журналістаў Алега Груздзіловіча і Алеся Дашчынскага, якія ў той жа дзень трапілі пад "зачыстку".

Груздзіловіч, Студзінская і Дашчынскі шмат гадоў працавалі на Радыё Свабода, аднак у 2020-м МЗС Беларусі пазбавіў іх акрэдытацыі.

Алесь Дашчынскі выйшаў на волю ў пятніцу, знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе і яўцы. У панядзелак стала вядома, што Алег Груздзіловіч таксама на волі. Ён застаецца падазраваным па крымінальнай справе, даў падпіску аб яўцы.

эж

Праваабаронца: Адбываецца «зачыстка» трэцяга сектара і медыйнай прасторы

25.07.2021 08:16
Кожны дзень прыходзіць інфармацыя пра ператрусы, арышты і затрыманні, а таксама выезды дзеячаў няўрадавых арганізацыяў і журналістаў за мяжу.

Анджэй Пачобут ужо чатыры месяцы знаходзіцца за кратамі

25.07.2021 14:03
Рэжым Лукашэнкі абвінавачвае Анджэя Пачобута і Анжаліку Борыс у распальванні нацыянальнай нянавісці.

Беларусь першая ў Еўропе па колькасці зняволеных

25.07.2021 18:12
Cтанам на 25 ліпеня праваабарончая супольнасць прызнала палітычнымі вязнямі 584 чалавекі.