Беларуская Служба

Анджэй Пачобут ужо чатыры месяцы знаходзіцца за кратамі

25.07.2021 14:03
Рэжым Лукашэнкі абвінавачвае Анджэя Пачобута і Анжаліку Борыс у распальванні нацыянальнай нянавісці.
Andrzej Poczobut
Andrzej PoczobutAgencja Wschod/Forum

Сёння, 25 ліпеня мінае чатыры месяцы з моманту затрымання Анджэя Пачобута. Польскі актывіст і журналіст з Гародні ўтрымліваецца ў зняволенні ў Жодзіне. Тамсама за кратамі знаходзіцца і старшыня Саюзу палякаў Беларусі Анжаліка Борыс.

Галоўны рэдактар парталу znadniemna.pl Анджэй Пісальнік распавёў, што сябры Саюза палякаў у Беларусі, якія знаходзяцца ў Польшчы, зладзяць пікеты салідарнасці са зняволенымі калегамі. Яны пройдуць у Варшаве, Беластоку і Сопаце:

-Чальцы Саюзу палякаў у Беларусі, якія знаходзяцца ў Польшчы, выйдуць на вуліцы, каб нагадаць мінакам і СМІ, што ўжо чатыры месяцы Пачобут і Борыс знаходзяцца за кратамі, што працягваецца пераслед польскай меншасці ў Беларусі.

Рэжым Лукашэнкі абвінавачвае Анджэя Пачобута і Анжаліку Борыс у распальванні нацыянальнай нянавісці, ім пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі. Пачобут і Борыс прызнаныя праваабаронцамі палітычнымі вязнямі.

iar/эж

Анжаліка Борыс з-за кратаў перадала падзяку беларусам

04.07.2021 18:00
«Прашу перадаць ад мяне словы вялікай падзякі!» – просіць Анжаліка Борыс.

Роўна чатыры месяцы знаходзіцца за кратамі старшыня СПБ Анжаліка Борыс

23.07.2021 16:30
25 ліпеня ў розных гарадах пройдуць дэманстрацыі ў падтрымку Анжалікі Борыс і Анджэя Пачобута.

Пасля доўгага перапынку пачалі зноў прыходзіць лісты ад Анджэя Пачобута

24.07.2021 08:49
Актывіст польскай меншасці знаходзіцца ў турме ўжо чатыры месяцы.