Рэдактар сайта «Палеская Вясна», сябра ГА «БАЖ» Андрэй Мядзведзеў вымушана пакінуў Беларусь пасля ператрусаў і затрымання супрацоўнікамі КДБ. Калі ён змог зайсці ў свой акаўнт у Facebook, то змясціў там грунтоўны допіс аб тым, што адбылося.
Журналіст напісаў, што ў КДБ назвалі дзве ўмовы вызвалення — запісаць пакаяльнае відэа і падпісаць паперу аб супрацоўніцтве.
«...Пасля допыту мяне прывялі ў кабінет начальніка аддзела, ён стаў пагражаць, што адправіць мяне ў СІЗА. І патрабаваў выканаць дзве ўмовы вызвалення. Адну ўмову многія, мяркую, бачылі — гэта відэа, дзе я на эпічнай трасянцы спрабую паўтарыць сказанае <супрацоўнікам КДБ> традыцыйнае аб тым, што «паддаўся тлетворнаму ўліянію дзіструкціўных ціліграм-каналаў». Другая ўмова — падпісаць паперу аб супрацоўніцтве.»
Журналіст зазначыў, што ніколі не збіраўся супрацоўнічаць з гэтай канторай я і не збіраюся.Ён падпісаў паперу аб супрацоўніцтве без аніякіх намераў яе выконваць.
юл