Беларуская Служба

Лукашэнка заявіў, што не адступіць ад знішчэння СМІ

30.07.2021 17:02
Паводле яго, завяршаецца сістэмная работа па навядзенні парадку ў інфармацыйным полі.
.
.Pexels/pixabay.com/CC0 Public Domain

Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з актывам мясцовай вертыкалі па актуальных пытаннях грамадска-палітычнага становішча, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Завяршаецца сістэмная работа па навядзенні парадку ў інфармацыйным полі. Тут важна разумець: мы змагаемся не з іншадумствам або рознымі думкамі. Крый Гасподзь. Пад гэтую марку выразаць розныя пункты гледжання – усё, прападзем, загіне краіна. Проста свабода слова, якую мы абараняем канстытуцыйна, сёння перарасла ў экстрэмісцкую дзейнасць. І супраць гэтага мы будзем змагацца жорстка і рашуча. Мы не адступім», – падкрэсліў Лукашэнка.

ав/Белта