Беларуская Служба

Спартовы інтэрнет-рэсурс Тribunа.cоm прызналі экстрэмісцкім

06.08.2021 16:52
Прызнаны экстрэмісцкім і партал Тribunа.cоm, і ўсе яго «вытворныя».
Аўдыё
  • Спартовы інтэрнет-рэсурс Тribunа.cоm прызналі экстрэмісцкім
.
.improvekz123/pixabay.com/CC0

Сёння суд чыгуначнага раёна Віцебску прызнаў экстрэмісцкім спартовы інтэрнет-рэсурс Тribunа.cоm.

Чыгуначны суд Віцебску прыняў сваё рашэнне на аснове матэрыялаў абласнога ўпраўлення ГУБАЗІКа. Прызнаны экстрэмісцкім і партал Тribunа.cоm, і ўсе яго «вытворныя» – тэлеграм-канал «Тribunа.cоm Беларусь», аднайменны чат і старонкі ў сацыяльных сетках Instagram, Facebook, Twitter, Вконтакте, а таксама адпаведныя прыкладанні для смартфонаў. Паводле МУС https://t.me/pressmvd/3287, «адміністратары супольнасцяў размяшчалі матэрыялы, якія заклікаюць да экстрэмісцкай дзейнасці».

Цяпер за рэпост інфармацыі з названых інтэрнэт-рэсурсаў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць і пакаранне ажно да арышту.

Год таму партал падтрымаў спартсменаў, якія асудзілі гвалт у дачыненні ўдзельнікаў мірных пратэстаў у Мінску і па ўсёй Беларусі. Журналісты выдання затрымліваліся дзейсным рэжымам і адбывалі арышты за выкананне сваіх службовых абавязкаў.

Спецыяльна для Беларускай службы Польскага радыё, Казімір Шчадковіч, Мінск.

Улады хочуць ліквідаваць таварыства, якое з’яўляецца ўласнікам «Hrodna.life»

02.08.2021 14:44
Працэс аб ліквідацыі таварыства пачнецца 11 жніўня ў Эканамічным судзе Гродзенскай вобласці.