Беларуская Служба

Беларусь апусцілася на апошняе месца на прасторы экс-СССР па спалучэнні рэйтынгу Fitch і яго прагнозу

09.08.2021 09:12
Цяперашні рэйтынг Беларусі смеццевы, на 5 прыступак ніжэйшы, чым мінімальны рэйтынг інвестыцыйнай катэгорыі.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneKanchana_koyjai/Shutterstock

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch Ratings палепшыла прагноз доўгатэрміновага рэйтынгу дэфолту эмітэнта ў замежнай валюце Украіны са стабільнага да пазітыўнага, пацвердзіўшы сам рэйтынг на ўзроўні «B».

Нядаўна рэйтынг Беларусі быў пацверджаны Fitch на ўзроўні "В" з негатыўным прагнозам. Негатыўны прагноз для Беларусі горшы, чым пазітыўны для Украіны.

Негатыўны прагноз азначае, што цягам наступных 12 месяцаў рэйтынг хутчэй будзе паніжаны, чым павышаны, а пазітыўны — наадварот.

Шкала рэйтынгаў Fitch пачынаецца з ААА (самы высокі) і далей ідзе так: АА+, АА, АА-, А+, А, А-, ВВВ+, ВВВ, ВВВ- і г.д. да дэфолту эмітэнта (D). Пералічаныя рэйтынгі ўваходзяць у катэгорыю інвестыцыйных.

Рэйтынгі ад ВВ+ і ніжэй ствараюць катэгорыю спекулятыўных (смеццевых). Цяперашні рэйтынг Беларусі на 5 прыступак ніжэйшы, чым мінімальны рэйтынг інвестыцыйнай катэгорыі (ВВВ-).

юл