Беларуская Служба

Чарговая група палякаў вярнулася з Блізкага Усходу

10.03.2026 11:23
9 сакавіка позна ўвечары трэці ваенны транспарт прызямліўся ў Варшаве.
Ілюстрацыйнае фотаScrenshot z https://x.com/DowOperSZ

Аператыўнае камандаванне Узброеных Сіл паведаміла, што чарговая група палякаў вярнулася ў Польшчу на борце двух ваенных самалётаў.

У паведамленні, апублікаваным у сацыяльных сетках, гавjрыцца, што з Блізкага Усходу эвакуявана яшчэ 109 грамадзян Польшчы, усе яны бяспечна вярнуліся дадому.

— Гэта быў трэці ваенны транспарт нашых суайчыннікаў. Усяго ў Польшчу ваеннымі самалётамі было эвакуявана 324 чалавекі, — гаворыцца ў паведамленні.

55 рэйсаў і 9 тысяч 772 чалавекі вярнуліся з Блізкага Усходу, — прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Мацей Вевёр прадставіў апошнія дадзеныя аб вяртанні палякаў з раёнаў ахопленых ад вайны.
Большасць рэйсаў выконваліся камерцыйнымі авіякампаніямі, а 324 грамадзяніна былі эвакуяваны ваеннымі самалётамі. 

ПР/юл